Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Пескаўская сярэдняя школа"
Берозаўскага раёна

 

 

 

Малая радзіма

     Вёска Пескі вядомая як адно з старадаўніх паселішчаў на тэрыторыі Бярозаўшчыны з 1503 года. Яе жыхары да нядаўніх часоў падзялялі вёску на Старыя і Новыя Пескі. 

     

       Старыя Пескі пачыналіся з маёнтка Пескі, якім валодаў Аляксандр Ягелончык. Якуб Пуслоўскі выкупіў яго частку, другую частку яго жонка Барбара атрымала ў спадчыну, і да 1939 года тут была фамільная рэзідэнцыя графаў Пуслоўскіх.

                  

 

       У канцы XVIII стагоддзя пабудаваны палац (згарэў у 1843 г.), стайня, пазней перабудаваная пад жыллё і якая захавалася да нашых часоў, а таксама ўязныя вароты, высаджаны парк з рэдкіх парод дрэў. 
       Вёска Новыя Пескі (Нова-Пяскі) вядомая з XIX стагоддзя. У 1827 годзе тут была пабудавана Траецкая царква,
    

 

якая захавалася як помнік драўлянага дойлідства.  

         З чэрвеня 2012 года пасля рэканструкцыі царква выглядае так:

         Па перапісе 1897 года ў в. Новыя Пескі (Кастынёва) 65 двароў, 365 жыхароў, хлебазапасная крама, вятрак.
        З 1940 года ў Песках - цэнтр сельскага Савета. Тут працуе спіртзавод, дзейнічаюць тры школы, паравы і вятраны млын, амбулаторыя, медпункт, хата-чытальня, пошта, бальница, крама.
У 1941-1944 гадах Старыя Пескі і Новыя Пескі былі акупираваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У лесе каля вёскі Старыя Пескі базіраваліся Бярозаўскія падпольныя райкамы КПБ і ЛКСМБ, рэдакцыя падпольнай газеты "Полымя", партызанскія атрады.
        Аб назве вёскі. Адна з легенд распавядае аб тым, што ў маёнтку, які належнаў нашчадку Льва Сапегі, была зграя сабак. Па-польску сабака - пес, адгэтуль і назва. Але ёсць і такая трактоўка: першыя пасяленцы, якія дабіраліся сюды, запомнілі пясок, па якім было ні прайсці, ні праехаць. Дарэчы, назва населеных пунктаў Пескі даволі распаўсюджаная, да прыкладу, ёсць аднайменная вёска ў Кобрынскім раёне.
       16 сакавіка 1987 года вёскі Старыя і Новыя Пескі аб'яднаныя ў в.Новыя Пескі, а з 2002 года яна пераназваная ў в.Пескі. Сёння(на 01.03.2012г.) тут 791 гаспадарка, пражывае каля 2170 чалавек.

 

 

 

      

 



                                       

 

тэлефон:+375164350238, электронная пошта:peski@berezaroo.brest.by, регістрацыйнае пасведчанне:290508982

 

Нынешний школьный аттестат удостоверяет только, что его обладателю хватило способности выдержать столько-то лет школьного обучения. (Лоренс Питер)