|
Паходжанне в.Пескі Вёска Пескі - адно са старажытных пасяленняў на тэрыторыі Бярозаўшчыны. Яна размешчана на беразе возера Чорнае, калісьці вялікага і глыбокага. Гісторыя в. Пескі цесна звязана са старажытным Здзітавам. Праз Пескі праходзіў тарговы шлях Здзітава - Косава - Слонім - Вільня. Што тычыцца самое назвы гэтага вялікага населенага пункта, то да цяперашняга часу дайшлі дзве народныя легенды. Адна з іх сведчыць, што ў маёнтку, які належаў аднаму са шматлікіх нашчадкаў Льва Сапегі, была вялікая зграя сабак, з якімі малады князь любіў паляваць у навакольных лясах. Адсюль вёска і атрымала назву Пескі (пёс па-польску - сабака). Другая легенда сведчыць - назва Пескі была дадзена яшчэ першымі пасяленцамі з-за таго, што ім тут прыйшлося вельмі цяжка. Вёску з поўдня і поўначы абкружылі непраходныя балоты, над якімі віселі цэлыя хмары камароў. З-за гэтага быццам і назвалі гэтае месца "сабачым вуглом". Маёнтак Пескі вядомы з пачатку XVI стагоддзя, калі ім валодаў Аляксандр Ягелончык, ад якога яно перайшло да Дзмітрыя Кіяніна. Ад сына апошняга, Пятра Кіяніна, вотчына дасталася яго дачцэ Сухадольскай. Потым маёнтак пераходзіў яе нашчадкам Сыруцавай, Рагінскай, Альшэўскай. Муж дачкі Сыруцавай Барбары Якуб Пуслоўскі выкупіў частку маёнтка ў Рагінскіх, а бяздзетны Альшэўскі адпісаў сваю частку маёмасці Барбары. Такім чынам маёнтак Пескі аказаўся ў руках сям'і Пуслоўскіх і стаў іх фамільнай рэзідэнцыяй. Вось што вядома пра нашу вёску. Цяпер яна вельмі вялікая і працягвае будавацца далей. Гук Таня, 15 год, в. Старыя Пескі, Бярозаўскі р-н Журнал «Гістарычная брама”№2-3, 2000г
тэлефон:+375164350238, электронная пошта:peski@berezaroo.brest.by, регістрацыйнае пасведчанне:290508982
Тот, кто мало знает, малому может и учить. (Коменский Я.)
|