Возера Чорнае
ЧОРНАЕ ВОЗЕРА знаходзіцца ў Бярозаўскім раёне. Плошча 17,3 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 3,4 км. Аб′ём вады 22,5 млн. м3. Плошча вадазбору 539 км2. Размяшчаецца ў басейне ракі Жыгулянка (цячэ праз возера), за 17 км на паўдневы-усход ад г. Бяроза, за 2,5 км на усход ад г. Белаазерск. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, параслі лугавой і балотнай расліннасцю, часткова лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць некалькі каналаў і ручаёў.
Крыніца – Блакiтная кнiга Беларусi. – Мн.:БелЭн, 1994.