Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Пескаўская сярэдняя школа"
Берозаўскага раёна

 

 

 

Архіў навін

05.02.2018

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

01.02.2018 г. на базе нашай школы адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Кампетэнтнасны падыход у практыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры».

У практычнай частцы ўдзельнікі круглага стала наведалі ўрокі беларускай мовы ў 6 класе  настаўніка І.І.Бярынчык і ў 8 класе настаўніка В.В.Шуй. Цікавыя, змястоўныя, з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій урокі паказалі добры ўзровень засваення ведаў вучнямі.

Госці таксама наведалі выхаваўчае мерапрыемства “Алімпійскія гульні па беларускай мове і літаратуры “Ведай роднае слова”, у час якога праводзіліся спаборніцтвы паміж камандамі вучняў 5 класа “Сказ” і вучняў 6 класа “Слова”. Дзеці  з цікавасцю змагаліся ў конкурсах “Мовазнаўства”, “Словы-змейкі”, “Пазнай твор па яго пачатку”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Папацей, грамацей!”, “Аматары беларускага фальклору”, “Пазнай фразеалагізм”. Госці сталі актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны для балельшчыкаў, а за правільныя адказы атрымалі валошкі. Напрыканцы мерапрыемства вучні праспявалі песню “Беларусь мая”, а паважанае справядлівае журы ўзнагародзіла ўдзельнікаў залатымі салодкімі прызамі.

Настаўнікі школ раёна выказалі свае лепшыя ўражанні і словы ўдзячнасці пескаўскім педагогам за плённую працу.

У навукова-метадычным блоку былі разгледжаны тры пытанні. З сутнасцю кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні беларускай мове і літаратуры пазнаёміла прысутных настаўніца Сігневіцкага ВПК я\с-СШ Шаўчэнка В.М. Настаўніца СШ в.Здзітава Вярцейка Т.С. расказала аб кампетэнцыях, прадугледжаных канцэпцыямі і вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”. Асаблівасці фарміравання і развіцця кампетэнцый, прадугледжаных канцэпцыямі і вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, разгледзіла настаўніца з Равяціцкай СШ Бялецкая В.В.

У канцы сустрэчы ўсе госці атрымалі падарункі-сувеніры, зробленыя настаўніцай Шуй В.В.

Фотоальбом                                                               Мацяш І.В., нам.дырэктара

 



                                       

 

тэлефон:+375164350238, электронная пошта:peski@berezaroo.brest.by, регістрацыйнае пасведчанне:290508982

 

Вы говорите, это известно каждому школьнику? Если бы я знал все, что известно каждому школьнику, я бы мог учить академиков. (Максим Звонарев)