Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Бярозаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Пескаўская сярэдняя школа"
Берозаўскага раёна

 

 

 

Архіў навін

26.11.2019

Зямля бацькоў – мая зямля...

Зямля бацькоў, мая зямля,

Азёр блакітных цішыня.

I таямнічы шэпт лясоў,

і смех дзіцячых галасоў.

Прахлада летніх навальніц,

Крышталь вады тваіх крыніц

і спеў над рэчкай салаўя,

О, Беларусь мая.

 

     У кожнага чалавека ёсць Радзіма, якую мы завём нашай Бацькаўшчынай. Бацькаўшчына — бо яна засталася нам ад бацькоў нашых, дзядоў, прадзедаў... I так аж да самых далёкіх продкаў. Без Бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.Выдатны беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра нашу зямлю: “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый не патрэбна”.Пачуццю гонару, павагі і самаадданасці сваёй Радзіме мы вучымся у нашых бацькоў, прадзедаў і нават у людзей, якія жывуць побач з намі і вучым гэтаму нашых нашчадкаў. Менавіта яны павінны будуць у будучым берагчы сваю зямлю, сваю Радзіму.

       Добрай традыцыяй для нашага класа сталі сустрэчы з работнікамі сельскай бібліятэкі, якія вельмі цікава і пазнавальна праводзяць мерапрыемствы. Вось і 23 лістапада Міллер Наталля Сцяпанаўна арганізавала для нашага класа конкурсную праграму «Зямля бацькоў – мая зямля», падчас якой рашалася самая галоўная задача ­ вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, свой народ. Вучні ўспомнілі абласныя цэнтры нашай краіны, раён, у якім знаходзіцца іх родная вёсачка Пескі. Таксама назвалі галоўныя сімвалы нашай Радзімы, праспявалі гімн РБ. А яшчэ патрэбна было саставіць прыказкі аб Радзіме. Напрыканцы праграмы дзеці пасябраваліся з птушкай шчасця, на крылах якой напісалі, што для іх Радзіма – гэта мама, гэта любоў, гэта месца, дзе яны нарадзіліся, гэта край , якога яны часцінка....

Фотоальбом                     Толстяк Р.В., классный руководитель 4 класса

 



                                       

 

тэлефон:+375164350238, электронная пошта:peski@berezaroo.brest.by, регістрацыйнае пасведчанне:290508982

 

Кого боги хотят покарать, того они делают педагогом. (Сенека)