Архіў навін
21.12.2020
Майстар-клас “Ёлачны шарык з фаамірану”
Сучаснага чалавека, здаецца, вельмі цяжка здзівіць навагодняй цацкай: настолькі вялікі выбар прапануе гандлёвая сетка.
І ўсё ж гэта магчыма, калі такая цацка зроблена сваімі рукамі.
“Ёлачны шарык з фаамірану” – тэма майстар-класа, у якім прынялі ўдзел вучаніцы 5-6 класаў 19 снежня. Дзяўчынкі пад кіраўніцтвам Вольгі Васільеўны Шуй пазнаёміліся з цікавым сучасным матэрыялам для творчасці, магчымасцямі яго выкарыстання і ўласнаручна стварылі непаўторныя цацкі, каб не толькі ўпрыгожыць елачку на свята, але і здзівіць родных плёнам сваёй працы.
Фотоальбом Шуй В.В., настаўнік