РусскийБеларускi
Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Березовского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Песковская средняя школа"
Березовского района

 

 

 

Архив новостей

13.04.2015

Конкурс “Энергія і асяроддзе пражывання”.

8-9 красавіка Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства сабраў удзельнікаў заключнага этапу конкурсу “Энергія і асяроддзе пражывання”.

     Конкурс школьных праектаў па энергеэфектыўнасці арганізуецца Міністэрствам адукацыі РБ у рамках рэалізацыі міжнароднага адукацыйнага праекту SPARE з 2009 года, але форма вочнай абароны праектаў была абрана арганізатарамі ўпершыню. У гэтым годзе з устаноў адукацыі на заключны этап паступіла 548 работ. Аргкамітэт і члены журы да абароны праектаў вызначылі 69 работ, а гэта 107 вучняў і педагогаў з усёй Беларусі. Абарона адбывалася ў чатырох намінацыях: для вучняў – “Праекты па тэме энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і ўзнаўляемай энергетыцы” і “Інфармаванне грамадства/прапаганда энергаэфектыўнасці”, для педагогаў – “Практычны ўрок “Захаваем клімат з дапамогай простых энергетычных рашэнняў” і “Дыдактычны матэрыял “Захаваем клімат з дапамогай простых энергетычных рашэнняў”.

     У намінцыі “Дыдактычны матэрыял” свой праект абараняла і наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шуй Вольга Васільеўна. На конкурс яна прадставіла падборку тэкстаў для вучняў 6-8 класаў, аб’яднаных агульнай тэмай “Энергазберажэнне. Ахова прыроды”. Кожны з 13 тэкстаў утрымлівае пытанні і заданні, якія закліканы рашаць як навучальныя, так і выхаваўчыя задачы. Асноўная задача дадзенага дыдактычнага матэрыялу – прыцягнуць увагу вучняў да праблем выкарыстання энергіі, прапагандаваць ідэі эканоміі энергарэсурсаў, выхоўваць у вучняў грамадзянскую пазіцыю на рацыянальнае і эканомнае выкарыстанне паліўна-энергетычных рэсурсаў.

      Па выніках конкурсу Вольга Васільеўна Шуй у намінацыі “Дыдактычны матэрыял “Захаваем клімат з дапамогай простых энергетычных рашэнняў” заняла ІІ месца і была ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам.

       ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦУ!

 



                                       

 

телефон:+375164353238, электронная почта:peski@berezaroo.brest.by, регистрационное свидетельство:21424439964

 

Обучать — значит вдвойне учиться. (Жубер Ж.)