РусскийБеларускi
Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Березовского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Песковская средняя школа"
Березовского района

 

 

 

Архив новостей

04.03.2013

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 25 лютага па 2 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
            З 25 лютага па 2 сакавіка ў школе праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Адкрыў тыдзень паэтычны калейдаскоп “Беларускія паэты пра роднае слова”. Энцыклапедыю аднаго слова складалі вучні 8 “А” класа разам са сваёй настаўніцай Бярынчык І.І.
У рамках тыдня вучням давялося шмат падарожнічаць. Першакласнікі здзейснілі падарожжа па роднай мове. Вучні 3 класа разам з бібліятэкарам Саўко Т.В. пабывалі ў фальклорным падарожжы “Беларускі скарб”. Вучні 5-х класаў наведалі Вайцяшынскі музей сялянскага побыту.
Большасць мерапрыемстваў хоць і праводзілася ў форме гульні, але насіла больш пазнавальны, навучальны характар, дзе вучням патрэбна было праявіць эрудыцыю, кемлівасць, веданне не толькі мовы, але і культуры, гісторыі Беларусі. Гульня “Пяць зорак” у 7 “Б” класе так і называлася – “Слова пра Беларусь”.
 Вучні 7-х класаў наведалі востраў памылак. Ад іх патрабавалася добрае веданне арфаграфічных, лексічных, сінтаксічных нормаў беларускай мовы, каб выправіць усе памылкі, дапушчаныя Васем Двойкіным. З пастаўленай задачай сямікласнікі паспяхова справіліся.
Не толькі эрудыцыю, але і сабранасць, уменне працаваць у камандзе паказалі вучні 10 класа ў час віктарыны “Шчаслівы выпадак”. 
 
Завяршэннем нядзелі стала  літаратурна-музычная кампазіцыя «Песні роднага краю». 
Але, незалежна ад формы правядення, усе мерапрыемствы тыдня аб’яднала адна тэма – родная мова, яе гісторыя і сучаснасць. 
 

 

 

 

 



                                       

 

телефон:+375164353238, электронная почта:peski@berezaroo.brest.by, регистрационное свидетельство:290508982

 

Самоучка: школьник, родители которого не делают за него уроки.(Сенека)