РусскийБеларускi
Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Березовского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Песковская средняя школа"
Березовского района

 

 

 

Архив новостей

21.02.2022

Купалаўская дыктоўка “Знайдзі сябе з намі”

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў ініцыятарам правядзення 21 лютага Купалаўскай дыктоўкі “Знайдзі сябе з намі”.

Дыктоўка аб’яднала тры падзеі: 140-годдзе з дня нараджэння беларускага класіка Янкі Купалы, Міжнародны дзень роднай мовы і дзень нараджэння ўніверсітэта. Да студэнтаў і выкладчыкаў навучальнай установы мог далучыцца кожны ў анлайн-фармаце.

Каб падтрымаць акцыю і паспрабаваць свае сілы, сабраліся сёння разам а палове 12-й гадзіны настаўнікі і вучні 11 класа нашай школы. Для дыктоўкі быў прапанаваны тэкст верша Янкі Купалы “Спадчына”. Чытала тэкст Аляксандра Радковіч, вядучая праграмы “5 хвілін па-беларуску” на тэлеканале “Гродна Плюс”. Хоць твор вядомы кожнаму адзінаццацікласніку, але напісанне некаторых слоў выклікала пэўныя цяжкасці. Тым не менш, пасля самаправеркі работ большасць удзельнікаў засталася задаволеная сваімі вынікамі.

Фотоальбом         Шуй О.В.,  классный руководитель 11 класса

 



                                       

 

телефон:+375164353238, электронная почта:peski@berezaroo.brest.by, регистрационное свидетельство:290508982

 

Кого боги хотят покарать, того они делают педагогом. (Сенека)