РусскийБеларускi
Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Березовского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Песковская средняя школа"
Березовского района

 

 

 

Архив новостей

09.02.2013

Падарожжа па Краіне Мовазнавіі

09.02.2013 года ў актавай зале школы сабраліся вучні 5-7 класаў, каб адправіцца ў падарожжа па Краіне Мовазнавіі.

     09.02.2013 года ў актавай зале школы сабраліся вучні 5-7 класаў, каб адправіцца ў падарожжа па Краіне Мовазнавіі. Тры каманды – “Пралескі”, “Дзьмухаўцы”, “Незабудкі” – наведалі пяць станцый, на якіх іх чакалі заданні.
     На станцыі “Лінгвістычнай” хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было суаднесці лінгвістычныя паняцці з іх значэннямі, а таксама праявіць кемлівасць у складанні фразеалагізмаў.
     А вось на станцыю “Правільную” раней за іншых падарожнікаў трапіў Вася Двойкін, які дапусціў шмат памылак у напісанні слоў. І цяпер дзеці выпраўлялі гэтыя памылкі.
     На станцыі “Цікавай” падарожнікаў чакалі не толькі пытанні на кемлівасць, але і цікавая інфармацыя: якая мова самая распаўсюджаная ў свеце, колькі літар у самым доўгім слове…
     Самымі эрудыраванымі аказаліся “Пралескі”, але для ўсіх дзяцей падарожжа было цікавым і пазнавальным.
     Гульня была праведзена да Міжнароднага дня роднай мовы.

 



                                       

 

телефон:+375164353238, электронная почта:peski@berezaroo.brest.by, регистрационное свидетельство:290508982

 

Старайся знать все о чем-нибудь и что-нибудь обо всем. (Генри Питер Брум)