РусскийБеларускi
Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Березовского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Песковская средняя школа"
Березовского района

 

 

 

Архив новостей

26.09.2022

Тыдзень роднай мовы

З 19 па 24 верасня ў нашай школе, як і ў іншых установах адукацыі Беларусі, прайшоў Тыдзень роднай мовы.

Дэвізам тыдня сталі словы Уладзіміра Караткевіча: “Божа ўсемагутны! Не карай нас бяспамяцтвам і не дай нам забыцца святой мовы нашай беларускай, …а дай сілы і шчырасці з адданай любасцю і пашанаю прымнажаць спрадвечнае, высакароднае, што стварылі для нас нашы продкі”.

Тыдзень быў багаты на разнастайныя па форме правядзення мерапрыемствы і стаў яркай і запамінальнай падзеяй для школьнікаў. Кожны жадаючы меў магчымасць стаць удзельнікам флаер-фэста “Прыгажосць роднай мовы”, стварыць паштоўку-пажаданне роднай мове, прыняць удзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака “Маё любімае слова па-беларуску”, у конкурсе крыжаванак “Смак роднай мовы”.

Новыя факты з жыцця Янкі Купалы адкрылі для сябе дзесяцікласнікі падчас віртуальнай экскурсіі “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае…”. У час інтэрактыўнай гульні “Жыццё Янкі Купалы і Якуба Коласа” гэтыя факты дапамаглі атрымаць перамогу адной з каманд.

Кемлівасць, веды і добры настрой патрэбна было ўзяць з сабою вучням 3 класа, накіроўваючыся ў падарожжа “Мова родная, мова цудоўная!”

Колькі досціпу, жартаў, самабытнасці беларусаў было на гульні-віктарыне “Скарбы народнай мудрасці”, якая прайшла ў 5 класе!

Не пакінулі абыякавымі, падарылі добры настрой і музычныя перапынкі “Спяваюць Купала і Колас”, арганізаваныя вучнямі 7 класа.

Завяршыўся тыдзень падарожжам ў свет музыкі “Спяваем пра Беларусь” і майстар-класам “Цвяток Радзімы васілёк”.

На працягу ўсяго тыдня панаваў агульны  цёплы, душэўны настрой.

Фотоальбом  Шуй В.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 



                                       

 

телефон:+375164353238, электронная почта:peski@berezaroo.brest.by, регистрационное свидетельство:290508982

 

Педагог — это инженер человеческих душ. (Калинин М. И.)