РусскийБеларускi
Версия для слабовидящих

Версия для слабовидящих

Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Березовского райисполкома

Государственное учреждение образования
"Песковская средняя школа"
Березовского района

 

 

 

Архив новостей

24.04.2013

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў 3-4 класаў

На базе школы 23 красавіка адбылося метадычнае аб’яднанне настаўнікаў 3-4 класаў па тэме “Фарміраванне маўленчых і арфаграфічных навыкаў на ўроках беларускай мовы”.

На базе школы 23 красавіка адбылося метадычнае аб’яднанне настаўнікаў 3-4 класаў па тэме “Фарміраванне маўленчых і арфаграфічных навыкаў на ўроках беларускай мовы”. Паседжанне праводзілася ў форме семінара-практыкума і складалася з трох блокаў: навукова-метадычнага, вучэбна-метадычнага і практычнага. У ходзе работы семінара настаўнікі пазнаёміліся з тэарытычным матэрыялам па дадзенай тэме, падзяліліся вопытам па арганізацыі самастойнай работы вучняў на занятках арфаграфіі, методыцы правядзення арфаграфічнага разбору, кантролю і ацэнцы арфаграфічнай пісьменнасці вучняў. Бярнацкая Ірына Васільеўна правяла адкрыты ўрок беларускай мовы ў 4 класе па тэме “Вызначэнне І і ІІ спражэнняў дзеясловаў”.
У час работы МА настаўнікі не толькі плённа папрацавалі, але і пазнаёміліся са школай, з дзіцячымі работамі гуртка “Ніткавы дызайн” (кіраўнік Таўсцяк Р.В.).

 



                                       

 

телефон:+375164353238, электронная почта:peski@berezaroo.brest.by, регистрационное свидетельство:290508982

 

Вы говорите, это известно каждому школьнику? Если бы я знал все, что известно каждому школьнику, я бы мог учить академиков. (Максим Звонарев)